Пуцін прыедзе на вяселле кіраўніка МЗС Аўстрыі

15.08.2018 / 20:22

Фота: kremlin.ru.

Уладзімір Пуцін 18 жніўня наведае Аўстрыю, каб папрысутнічаць на вяселлі міністра замежных спраў гэтай краіны Карын Кнайсль.

Пяскоў, а таксама памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў распавялі, што ў Пуціна запланаваны візіт у Берлін (18 жніўня ў сталіцы Германіі Пуцін сустрэнецца з нямецкім канцлерам Ангелай Меркель). Па дарозе ў Нямеччыну ён спыніцца ў Аўстрыі. «Мы заедзем і павіншуем», — сказаў Ушакоў.