Намалот зерня сёлета будзе найгоршым з 2001 года

23.08.2018 / 10:40

Па стане на 23 жніўня сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі ўжо апрацавалі 96,4% засеяных тэрыторый. Адстае Віцебшчына, але на поўначы краіны ўраджайнасці заўсёды ніжэйшая, чым у астатніх рэгіёнах. Таму сітуацыя не палепшае.

Пакуль намалацілі 5,13 мільёна тон зерня. У найлепшым выпадку лічба дарасце да 5,4 мільёна тон.

На ўраджай паўплывала надвор'е. Сёлета гарачы і сухі май уздзейнічаў на збожжавыя культуры негатыўна. Асабліва пацярпеў ад сушы поўдзень Беларусі.

Сёлетнія лічбы будуць найгоршым вынікам ад 2001 года, тады сабралі 5,15 мільёна тон.

А найбольш зерня было ў 2014 годзе — ажно 9,56 мільёна тон.

БЮ