У Tesla новы канкурэнт. «Калашнікаў» стварае электрамабіль на базе «Масквіча» ФОТА

23.08.2018 / 17:23

У Расіі распрацоўваюць уласны электракар, які зможа канкураваць з амерыканскім вытворцам электрычных аўто Tesla, паведамляе РБК.

Фота: Калашнікаў.

Канцэрн «Калашнікаў» паказаў прататып электрамабіля на базе Іж «Комбі» ў рамках форуму «Армія 2018». Стваральнікі заяўляюць, што аўто будзе канкурэнтам Tesla.

Распрацоўшчыкі называюць сваё тварэнне «суперкарам» і кажуць, што «рэвалюцыйны» інвертар, які падсілкоўваецца акумулятарам, можа развіваць магутнасць да 1,2 МВт карыснай нагрузкі.

Ёмістасць батарэі складае 90 кВт/г, а пікавая магутнасць «электрамасквіча» дасягае 500 кВт.