Больш за 10 тысяч руж затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

23.08.2018 / 20:55

Гродзенскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу больш за 10 тысяч руж, паведамляе Гродзенская мытня.

Парушэнне выяўлена ў пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы. Літоўскі перавозчык ехаў з грузам кветак на адрас расійскага атрымальніка.

Пачаты адміністрацыйны працэс. Пакаранне за парушэнне прадугледжвае штраф да 30% ад кошту незаконна тавару.

З пачатку лета гродзенскія мытнікі спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю краіны больш за 100 тысяч руж.