Лукашэнка: Беларусь гатова аказваць ўсебаковую дапамогу Сірыі ў аднаўленні краіны

26.08.2018 / 12:46

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сірыі Башара Асада з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

«Асаблівым чынам беларуска-сірыйскія адносіны былі выпрабаваныя падчас вайны з тэрарызмам у Сірыі. У гады ліхалецця Беларусь заўсёды была побач, імкнулася падтрымаць вашыя імкнення ў барацьбе з гэтым глабальным злом. Як з задавальненнем сёння можна назіраць, вайна заканчваецца перамогай Сірыйскай арабскай арміі, а грамадства, аб'яднанае пад вашым лідарствам, вяртаецца да звычайнага жыцця. Мы гатовыя аказваць ўсебаковую дапамогу Сірыі ў справе мірнага будаўніцтва і аднаўлення краіны», — гаворыцца ў віншаванні.