Новыя антырасійскія санкцыі ЗША ўступілі ў сілу

27.08.2018 / 07:40

Новы пакет санкцый ЗША супраць Расіі ўступіў у сілу ў 00:00 панядзелка ў Вашынгтоне.

Дзярждэп перастане выдаваць ліцэнзіі на экспарт у Расію зброі і прадукцыі падвойнага прызначэння, за выключэннем экспарту ў касмічнай галіне і ў сферы грамадзянскай авіяцыі. Таксама спыняецца любая амерыканская дапамога Расіі, акрамя тэрміновай гуманітарнай, харчавання і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў.

Масква таксама пазбаўляецца «любых крэдытаў, крэдытных гарантый і іншай фінансавай падтрымкі» з амерыканскага боку.