22-гадовая магіляўчанка прадавала вопратку і футравыя вырабы праз інтэрнэт. Тавар канфіскавалі, дзяўчыну аштрафавалі

29.08.2018 / 20:30

У 22-гадовай магіляўчанкі канфіскавалі вопратку і футравыя вырабы на 5 350 рублёў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, паведамілі mogilev.online ў ІМПЗ па Магілёўскай вобласці.

Тавар дзяўчына прадавала праз інтэрнэт. Парушэнні закона былі выяўленыя падчас праверкі, якую падаткавікі праводзілі сумесна з праваахоўнымі органамі.

Акрамя канфіскацыі тавару, дзяўчыну аштрафавалі.