У Мінску выгарала кватэра праз кароткае замыканне пральнай машыны ФОТЫ

31.08.2018 / 10:36

30 жніўня ў 18:28 на лінію 101 паступіла паведамленне аб загаранні ў кватэры дома №22 па вуліцы Народнай у Мінску.

Як паведамляе МНС, у выніку пажару пашкоджаны пральная машына, закураная кватэра.

Найбольш верагодная прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі пральнай машыны.