Вахтанг Кікабідзэ шпіталізаваны

31.08.2018 / 13:27

Wikimedia Commons

Грузінскі акцёр і спявак Вахтанг Кікабідзэ шпіталізаваны. Пра гэта ён паведаміў радыёстанцыі «Гаворыць Масква» ў пятніцу.

Артыст адказаў на пытанне, ці пойдзе ён на пахаванне эстраднага спевака Іосіфа Кабзона. «Ніхто не запрашаў на пахаванне. Я зараз ляжу ў шпіталі», - заявіў 80-гадовы Кікабідзэ.