Следчыя падазраюць раўнівага мужа ў «мініраванні» гатэля пад Гроднам

03.09.2018 / 18:42

Невядомы патэлефанаваў у гатэль у Гродзенскім раёне і паведаміў, што будынак замініраваны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

На месца прыбылі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная група. Давялося эвакуіраваць 41 чалавека — пастаяльцаў гасцініцы і персанал. Выбухоўку не знайшлі.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы».

У следчых ёсць падставы меркаваць, што да ілжэмініравання датычны 47-гадовы мужчына, чыя жонка адпачывала ў той гасцініцы. Зрабіць ён гэта мог з рэўнасці.