У Курапатах затрыманы Павел Севярынец

05.09.2018 / 14:33

Ля Курапатаў затрыманы грамадскі актывіст Павел Севярынец. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго жонка Вольга.

Паводле яе звестак, Паўла вязуць у аддзел міліцыі ў Бараўлянах. Севярынец толькі нядаўна адбыў некалькі сутак за вахту ля рэстарана «Паедзем паядзім».