Былы рэдактар «Камсамолкі» і «Еўрарадыё» Віктар Малішэўскі ўзначаліў сайт Office Life

05.09.2018 / 17:58

Журналіст Віктар Малішэўскі стаў галоўным рэдактарам сайта Office Life.

Раней Малішэўскі працаваў адным з рэдактараў беларускай «Камсамолкі» і «Еўрарадыё».

Сайт Office Life пазіцыянуе сябе як рэсурс, «разлічаны на кіраўнікоў кампаній, менеджараў найвышэйшага і сярэдняга звяна, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца тэхналогіямі і практыкамі вядзення бізнэсу».