На Фіджы адбыўся землятрус магнітудай 8,1

06.09.2018 / 20:54

Землятрус магнітудай 8,1 адбылося ў Ціхім акіяне ў раёне выспаў Фіджы, паведамляе Геалагічная служба ЗША (USGS), паведамляюць інфармагенцтвы.

Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 03.49 па мясцовым часе. Эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся за 115 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Сува - сталіцы Фіджы. Ачаг залягаў на глыбіні амаль 670 кіламетраў.

Інфармацыя аб магчымых ахвярах і разбурэннях не паступала. Пагроза цунамі ня абвяшчалася.