У Лідзе мужчына паўгадзіны сварыўся з даішнікамі праз таніроўку свайго аўто ВІДЭА

08.09.2018 / 12:20

Таніроўка аўтамабільнага шкла - тэма даволі балючая для беларусаў. І не толькі для іх. У канцы лета ў Лідзе інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль Volvo на расійскіх «нумарах», як яны сказалі - з-за таніровачнай плёнкі на заднім шкле. Кіроўца за словам у кішэню не палез. Апелюючы да тэхрэгламенту Мытнага саюза, кіроўца атрымаў у якасці «процівагі» беларускі ТКП. Дыялог кіроўцы і з прадстаўнікамі сілавых структур запісваў відэарэгістратар