Галоўны прыз фестывалю ў Венецыі заваяваў фільм «Рома» Альфонса Куарона

08.09.2018 / 22:34

Фільм мексіканскага рэжысёра Альфонса Куарона «Рома» ўдастоены галоўнага прыза 75-га Міжнароднага кінафестывалю. Карціна атрымала «Залатога льва» і прызнана найлепшым фільмам. Фільм распавядае гісторыю жыцця звычайнай сям'і сярэдняга класа ў Мехіка 1970-х.

«Сярэбранага льва» за найлепшую рэжысуру атрымаў француз Жак Адзіяр за фільм «Браты Сістэрс», «Сярэбраны леў - Гран-пры журы» дастаўся грэчаскаму рэжысёру Ёргасу Лантымасу за карціну «Фаварытка».