Даляр падаражэў яшчэ на дзве капейкі — да 2,16 рубля

10.09.2018 / 10:15

На таргах у Мінску 10 верасня даляр ЗША падаражэў на 0,0216 да 2,1605 беларускага рубля. 

Амерыканская валюта даражэе 10 дзён запар. Але абсалютны рэкорд быў у лютым 2016 года (22 069 недэнамінаваных — 2,2069 новых). 1 студзеня 2018 года курс даляра складаў 1,9727 беларускага.

Еўра падаражэў на 0,0083 да 2,4977.

Расійскі рубель таннее на 0,0084 да 3,0928 беларускага за 100 расійскіх.