Трамп падпісаў указ пра санкцыі за замежнае ўмяшанне ў выбары

12.09.2018 / 21:32

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб адказнасці за ўмяшанне ў выбары, паведаміў яго саветнік па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.

Указ прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць замежных асоб і арганізацый, якіх спецслужбы ЗША будуць падазраваць ва ўмяшанні ў выбары шляхам «кібератак або іншым чынам».

Абмежавальныя меры будуць уводзіцца таксама за распаўсюджванне прапаганды і дэзінфармацыю. Санкцыі ўключаюць замарозку актываў, абмежаванне на экспарт і імпарт, забарону на атрыманне інвестыцый ад грамадзян ЗША і іншыя меры.

Болтан дадаў, што ў дакуменце не называюцца канкрэтныя краіны, паколькі «пагрозы выбарам зыходзяць ад некалькіх крыніц».