У лесе пад Брэстам застрэліўся міліцыянт?

13.09.2018 / 11:38

Супрацоўніка крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС Брэста знайшлі мёртвым. Цела з агнястрэльнай ранай было ў лесе пад Брэстам, піша «Першы рэгіён».

У РАУСе пацвярджаюць смерць супрацоўніка. Але суіцыд ці забойства — пакуль невядома.

Брэсцкая міліцыя пакуль не каментуе сітуацыю афіцыйна.

Мясцовыя СМІ пішуць, што міліцыянту быў 21 год. Нібыта ён не здаў пасля змены табельную зброю, якую і выкарыстаў пасля.

УШ