У Пастаўскім раёне легкавік вылецеў у кювет: кіроўца загінуў

15.09.2018 / 17:11

У Пастаўскім раёне легкавы аўтамабіль вылецеў у кювет і перакуліўся, кіроўца загінуў, паведамляе БелТА.

ДТЗ адбылося 14 верасня ў 20.10. Механізатар адной з мясцовых гаспадарак без пасведчання кіроўцы падчас руху на «Пежо-406» па дарозе Глыбокае — Паставы — Лынтупы не ўлічыў стан машыны і хуткасць. У выніку легкавік з'ехаў у кювет і перакуліўся. Ад атрыманых траўм мужчына 1967 года нараджэння памёр на месцы.