У Гвінэі беларус ня вынес разьвітаньня з радзімай

Яго, марака, два гады таму кінула ў Афрыцы на волю лёсу маскоўская фірма — бяз грошай і надзеі вярнуцца дадому.

20.11.2008 / 13:11

…і зрабіў сабе сьмерць. Апошнія два гады Валер Цімашчэня і яшчэ чацьвёра маракоў з каманды рыбалавецкага траўлера не маглі вярнуцца з Афрыкі, бо не было грошай. Маскоўская кампанія, зь якой яны падпісалі кантракт, не плаціла ім заробку. Да ад’езду ў Афрыку Цімашчэня жыў у расейскім Караляўцы.

Цяпер вырашаецца пытаньне транспартаваньня цела марака на радзіму.

Як патлумачылі тэлеканалу СТВ у дэпартамэнце па грамадзянстве й міграцыі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, такія выпадкі хутчэй вынятак, і здараюцца праз тое, што людзі не валодаюць у дастатковай ступені інфармацыяй пра тую краіну, куды едуць працаўладкоўвацца, а таксама пра працадаўцу, якому давяраюць свае лёсы.

cz