Тарыфная стаўка вырасла на паўтара рубля

01.10.2018 / 08:59

Тарыфная стаўка першага разраду з 1 кастрычніка павялічана да 35,5 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 жніўня №632.

Раней тарыфная стаўка першага разраду складала 34 рублі.

Перад гэтым тарыфная стаўка першага разраду апошні раз павялічвалася з 1 сакавіка.