У Брэсце затрымалі сенегальца, які ехаў у ЕС з падробленым французскім пашпартам за 1200 еўра

01.10.2018 / 21:47

29 верасня беларускія памежнікі высадзілі з цягніка сенегальца, які спрабаваў перасячы беларуска-польскую мяжу з падробленым французскім пашпартам, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Мужчына патлумачыў, што прыехаў з Сенегала па так званаму Fan ID на чэмпіянат свету па футболе ў Расіі. Затым за 1200 еўра ён купіў падроблены французскі пашпарт і з яго дапамогай паспрабаваў выехаць у краіны Еўрасаюза.