Парашэнка падпісаў закон пра «асаблівы статус Данбаса»

04.10.2018 / 16:27

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон №9153 пра спецыяльны парадак мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

На сайце Вярхоўнай Рады адзначаецца, што дакумент падпісаны 4 кастрычніка. Раней у чацвер народныя дэпутаты падтрымалі пралангацыю закона №9153 да 31 снежня 2019 года.

За гэтае рашэнне прагаласавалі 245 парламентарыяў.

У гэты ж дзень закон падпісаў спікер Рады Андрэй Парубій і перадаў дакумент для подпісу прэзідэнту.