Паліцыя Турцыі знайшла бясспрэчныя доказы забойства журналіста ў саудаўскім консульстве

16.10.2018 / 17:21

Падчас ператрусу консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле былі выяўлены доказы забойства саудаўскага журналіста Джамала Хашкаджы, паведамляе AP.

«Турэцкі чыноўнік паведаміў AP, што паліцыя выявіла ў консульстве Саудаўскай Аравіі доказы таго, што там быў забіты саудаўскі аўтар Джамал Хашкаджы», — гаворыцца ў паведамленні.