Магілёвец па рэцэптах атрымліваў таблеткі з псіхатропамі за сябе і маці — і прадаваў іх

16.10.2018 / 18:26

Магілёвец прадаваў атрыманыя па рэцэпце для сябе і для маці таблеткі з псіхатропамі, паведамляе СК.

Па рэцэптах лекара 59-гадовы магілёвец атрымліваў за сябе і сваю 82-гадовую маці медыцынскі прэпарат, які змяшчае небяспечны псіхатроп. Аднак атрыманыя таблеткі мужчына не ўжываў і не даваў маці, а прадаваў. За атрыманыя грошы ён купляў спіртное.

Мужчына затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Магілёве пры продажы 40 таблетак.

Магілёўцу прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт.328 КК (незаконны збыт псіхатропных рэчываў). Ён знаходзіцца пад вартай.