У Светлагорску школьнік выкінуў з акна пакецік з марыхуанай. Яго знайшлі па адбітках рук

17.10.2018 / 21:33

15 верасня Светлагорскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Высветлілася, што 14 верасня нехта каля 21.25 выкінуў з акна аднаго са шматпавярховых дамоў Светлагорска палімерны пакет з расліннай масай зялёнага колеру. Светлагорскія эксперты высветлілі: гэтае рэчыва з'яўляецца марыхуанай.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці, на месцы здарэння эксперт знайшоў сляды рук, дзякуючы якім удалося вылічыць падазраванага. Ім аказаўся навучэнец адной са школ ў Светлагорску.