Апублікаваны ФОТЫ наступстваў нападу на каледж у Керчы

18.10.2018 / 17:37

Агенцтва Ruptly апублікавала фатаграфіі, знятыя ў будынку Керчанскага політэхнічнага каледжа пасля нападу. На фотах можна пабачыць, што ў некаторых класах і калідорах разбураныя перагародкі, разбітыя люстэркі, паваленыя шафы, перакуленыя парты і вазоны з кветкамі.