Галоўная зорка «Чэлсі» можа прапусціць матч з БАТЭ

22.10.2018 / 08:54

Фота А. Осіпаў

Паўабаронца «Чэлсі» Эдэн Азар у матчы англійскай прэм'ер-лігі з «Манчэстэрам Юнайтэд» (2:2) атрымаў пашкоджанне спіны.

Бельгіец траўмаваўся ў першым тайме пасля фолаў з боку Неманьі Маціча і Эшлі Янга.

Азар адчуў болі ў спіне, дайграў тайм да канца, але ў другім тайме ўжо з цяжкасцю рабіў рыўкі. У нядзелю раніцай хаўбек таксама адчуваў цяжкасці з рухам.

Удзел Азара ў найбліжэйшых матчах (у тым ліку з БАТЭ ў Лізе Еўропы ў гэты чацвер) знаходзіцца пад пытаннем.