Два чалавекі трапілі пад электрычку ў Маладзечанскім раёне

Трагедыя адбылася 27 кастрычніка каля 20.30 у раёне чыгуначнай станцыі Аляхновічы, паведамляе БелТА.

28.10.2018 / 10:36

Электрычка ехала з Мінска ў Солы.

Па словах відавочцаў, мужчына, які трапіў пад электрычку, памёр на месцы. Жанчыне адрэзала канечнасці.

На месца здарэння аператыўна прыбылі медыкі хуткай дапамогі. Прычыны і падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца.

nn.by