17 лістапада — імша для беларусаў у Вострай Браме

30.10.2018 / 14:27

У Вострай Браме ў Вільні пройдуць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з Беларусі.

Святая Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца 17 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.