Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра заганянне ў БРСМ у мінскай школе

31.10.2018 / 11:39

Прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая ў каментары Svaboda.org сказала, што ведамства ў шоку ад апублікаванага ў інтэрнэце запісу.

«Ніхто нікога нікуды не заганяе, мы ў шоку, што настаўніца выкарыстоўвае такія мэтады. Уступленне ў грамадзкія арганізацыі — справа добраахвотная, дзеці павінны самі вызначыцца. Ніхто нікуды нікога не заганяе, БРСМ павінен сваімі справамі, сваімі ўчынкамі рабіць такое, каб дзеці туды імкнуліся.

Я сама ў шоку, як можна настаўніцы такое гаварыць. Дзеці цяпер настолькі прасунутыя — з гаджэтамі, што патрэбна кожнае слова сваё кантраляваць, фільтраваць. Ты працуеш цяпер з такой аўдыторыяй! Я зараз яшчэ ў Камітэт адукацыі патэлефаную. Я не магу зразумець, чым выкліканы такі энтузіязм гэтай намесніцы дырэктара па выхаваўчай працы. Сёння крыху пазьней будзе афіцыйны камэнтар намесніцы міністра адукацыі па ідэалагічнай працы Раісы Сідарэнка».

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА