Сёння — Дзяды: дзень памяці продкаў 

02.11.2018 / 10:16

Вільня, могілкі Росы, ноч перад Дзядамі. Фота Кірылы Атаманчыка.

Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. У старыя часы Дзяды масава святкавалі ў цэнтры і на захадзе краіны. Гэтай традыцыі прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.

Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць іх перад зімой. 

З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва.

У 1991—1995 Дзяды былі дзяржаўным святам і выхадным днём.