Лукашэнка расказаў, як Назарбаеў зацікавіўся яго чаравікамі «Марка»

02.11.2018 / 14:46

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка аддае перавагу абутку «Марка», ёю зацікавіўся і казахстанскі лідар Нурсултан Назарбаеў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы распавёў падчас наведвання Віцебскага футравага камбіната.

Заслухоўваючы даклад аб развіцці прадпрыемства, якое ўваходзіць у холдынг «Марка», Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што носіць абутак гэтай фірмы. І тыя чаравікі, якія сёння на ім, таксама зроблены «Марка». Па словах кіраўніка дзяржавы, абутак гэтай кампаніі яму падабаецца, ён прыцягвае ўвагу і іншых кіраўнікоў дзяржаў.

«Я нават калі сустракаюся з кіраўнікамі краін (яны фарсяць у італьянскіх, яшчэ нейкіх), Назарбаеў кажа:» А дзе гэта ты такое ўзяў?». Я кажу: «У Беларусі». — «Ды не можа быць! «Зняў і паказаў яму — «Марка» напісана», - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

«І не трэба італьянскае, і не трэба французскае», - дадаў ён.