У Брэсце кіроўца маршруткі збіў калегу, які яго «падрэзаў»

02.11.2018 / 17:25

У Брэсце кіроўца маршрутнага таксі ў бойцы са сваім калегам атрымаў цяжкія траўмы галавы, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Канфліктная сітуацыя паміж кіроўцамі маршрутных таксі адбылася ў ранішнюю гадзіну-пік 27 ліпеня. Паводле следства, 40-гадовы мужчына не менш за тры разы ўдарыў кулаком па галаве свайго 41-гадовага апанента.

Пацярпелы быў шпіталізаваны, каля месяца ён прабыў у шпіталі з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. У дачыненні да крыўдзіцеля распачатая крымінальная справа. Свае дзеянні падазраваны патлумачыў тым, што другі кіроўца яго «падрэзаў». Следства просіць пасажыраў гэтых маршрутак, іншых відавочцаў бойкі звязацца па тэлефоне: +375 (33) 600 55 88.