Пацук зладзіў сапраўдную пагоню за катом ВІДЭА

08.11.2018 / 12:44

У інтэрнэце з'явілася цікавае відэа з Люксембурга, дзе пацук ганяе ката па вуліцы.

Здарэнне адбылося ў горадзе Эш-сюр-Альзэт. Кот заўважыў на супрацьлеглым баку дарогі пацука і кінуўся да здабычы. Далей адбылося нечаканае: пацук замест таго каб збегчы, стаў кідацца на «паляўнічага» і гнаў яго некалькі дзясяткаў метраў па горадзе.