Лясны пажар цалкам знішчыў горад у Каліфорніі

09.11.2018 / 09:23

З-за ляснога пажару цалкам выгарэў горад Парадайс на поўначы Каліфорніі. Пра гэта паведамляе мясцовая газета Sacramento Bee. Відэа са стыхіяй размешчана на канале Chico Enterprise-Record у YouTube.

26-тысячнае насельніцтва горада было вымушана ратавацца ўцёкамі. Пры гэтым многія кідалі аўтамабілі і ішлі пешшу, бо з-за пажараў на дарогах утварыліся заторы.