Мэрам Прагі ўпершыню стаў сябра Партыі піратаў

12.11.2018 / 17:46

Мэрам сталіцы Чэхіі ўпершыню стаў прадстаўнік Партыі піратаў 37-гадовы Здэнек Гржыб, паведамляе Radio Praha.

У 2017 годзе Партыя піратаў атрымала 10,8% галасоў на парламенцкіх выбарах і 22 месцы ў ніжняй палаце.

Партыя піратаў — палітычная сіла, натхнёная Пірацкай партыяй Швецыі, якая канцэнтруецца на пытаннях капірайту і інтэрнэта агулам, а таксама праблемах праў чалавека.