Румас: Прадпрымальнікі — самая таленавітая частка грамадства

13.11.2018 / 06:30

Увечары 12 лістапада ў Мінску афіцыйна стартаваў Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. Яго адкрылі прэм'ер-міністр Сяргей Румас і кіраўніка заходніх дыпмісій. Усе выказалі падтрымку прыватнаму бізнэсу, піша Tut.by.

— Прадпрымальнікі — гэта самая таленавітая частка грамадства, але інавацыйнае прадпрымальніцтва — напэўна, самая лепшая яго частка, — з гэтых слоў пачаў сваю ўступную прамову Сяргей Румас. Перад гэтым ён наведаў выставу інавацыйных праектаў, якая адкрылася на пляцоўцы выставачнага комплексу «Белэкспа», і пагутарыў з бізнесменамі і стартаперам.

Румас і міністр эканомікі Дзмітрый Крутой дзівяцца новай распрацоўцы