Гродзенца будуць судзіць за дзве абрэвіятуры, крыўдныя для міліцыянтаў

13.11.2018 / 14:36

Жыхара Гродна Аляксандра Горбача чакае адміністратыўная справа за інфармацыю, якую ён размясціў Укантакце.

Падрабязнасці распавядае «Гродзенская вясна».

З дакументаў стала вядома, што Горбача пакараюць за размяшчэнне двух абрэвіятур, прысвечаных міліцыі.

Першая абражае ўсіх супрацоўнікаў паліцыі на англійскай мове. Другая, на рускай, жадае міліцыянтам смерці ад нажавых раненняў.

Абедзве ўнесеныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

УШ