Верны сабака чакае гаспадыню 80 дзён ля месца яе смерці ВІДЭА

14.11.2018 / 13:22

У Кітаі сабака ўжо 80 дзён чакае гаспадыню на месцы яе гібелі. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал China News.

З канца жніўня сабаку бачаць на абочыне дарогі, у горадзе Хух-Хота ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія.

«Ужо амаль тры месяцы, як ён з'явіўся. Сабака заўсёды тут, свеціць сонца, ці ідзе дождж. Гэта вельмі кранальна», — распавёў журналістам таксіст. Ён выказаў здагадку, што сабака чакае гаспадыню, загінулую ў аварыі на гэтым месцы раніцай 21 жніўня.

Мужчына дадаў, што сабаку некалькі разоў спрабавалі пакарміць, але ён палохаўся незнаёмцаў і ўцякаў, варта было да яго падысці. Калі людзі сыходзілі, сабака вяртаўся на сваё месца.