Зборная Беларусі засталася адзінай камандай, якая не прапускала ў Лізе нацый

17.11.2018 / 14:43

Зборная Беларусі засталася адзінай камандай, якая не прапускала ў Лізе нацый.

Да ўчорашняга вечара таксама «насуха» выступалі датчане, аднак яны не захавалі свае вароты ў недатыкальнасці, перамогшы на выездзе валійцаў з лікам 2:1. Пры гэтым беларусы правялі пяць матчаў, а зборная Даніі толькі тры, звяртае ўвагу pressball.by.

У нядзелю беларусы правядуць матч з Сан-Марына (пачатак у 20:00).