На вуліцы Багдановіча ў Мінску сутыкнуліся два легкавікі: адзін аўтамабіль заціснула паміж слупом і сцяной ФОТА

22.11.2018 / 09:18

У Мінску з-за ДТЗ двух легкавых аўтамабіляў рух транспарту па вуліцы Максіма Багдановіча ў напрамку вуліцы Няміга ўскладнены, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Сёння каля 8.00 23-гадовы кіроўца на «Мэрсэдэсе» рухаўся па вуліцы Максіма Багдановіча з боку вуліцы Кісялёва. На скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай ён сутыкнуўся з «Таётай», за рулём якой быў 29-гадовы мужчыны, які ехаў з боку вуліцы Чычэрына.

З-за ДТЗ пасажыр «Таёты» і пасажыр «Мэрсэдэса» атрымалі траўмы. Рух транспарту быў ускладнены.