Лукашэнка возьме ўдзел у нарадзе па будаўніцтве

22.11.2018 / 19:03

Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада возьме ўдзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе на тэму павышэння эфектыўнасці будаўнічага комплексу краіны. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Плануецца, што прэзідэнт правядзе пленарнае пасяджэнне семінара-нарады, на якое запрошаны вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, мясцовай вертыкалі улады, арганізацый будаўнічай галіны, памочнікі кіраўніка дзяржавы, кіраўнікі банкаў, прафсаюзаў і грамадскіх аб'яднанняў, рэктары ВНУ.

На мерапрыемстве дэталёва абмяркуюць пытанні і напрамкі ўдасканалення працы будкомплексу Беларусі, перспектывы яго развіцця, абмяняюцца досведам.