Аркестр Фінберга прэзентуе праграму на вершы Караткевіча

25.11.2018 / 12:22

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіць 26 лістапада ў Оршы са спецыяльнай праграмай «Уладзімір Караткевіч: Быў, ёсць, буду», паведаміў карэспандэнту БелТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.

Ён дадаў, што прэзентацыя праграмы пройдзе ў дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча на яго радзіме.

«Я асабіста быў знаёмы з гэтым таленавітым чалавекам, які падарыў нам мноства разнастайных твораў. Яго творчасць будзе жыць вечна. Мы ганарымся тым, што маем магчымасць выконваць яго творы. Для нас гэта вельмі адказна», - адзначыў маэстра.