У Баранавіцкім раёне ў пажары загінуў чалавек, у Барысаўскім — двое

25.11.2018 / 13:53

Пяць чалавек загінулі ў Беларусі на пажарах за мінулыя суткі, знішчаныя тры і пашкоджаныя 26 будынкаў, паведамілі БелТА ў МНС Беларусі.

Так, 24 лістапада згарэў дом у вёсцы Петкавічы Баранавіцкага раёна. Будынак належыць пенсіянерцы, якая пражывае ў Баранавічах. Пад абваленымі канструкцыямі ратавальнікі выявілі загінулага 64-гадовага брата гаспадыні.

На пажары ў населеным пункце ст. Навасады Барысаўскага раёна загінулі два чалавекі — мужчына і жанчына, прычына ўзгарання высвятляецца.