На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы ВІДЭА

25.11.2018 / 20:34

Фота Вольгі Шукайла, Tut.by 

У фінале дзіцячага «Еўрабачання», які прайшоў увечары 25 лістапада ў «Мінск Арэне» перамагла прадстаўніца Польшчы Раксана Вэнгель (Roksana Węgiel). Яна праспявала песню Anyone I want to be.

Раксане 13 год, яна нарадзілася на поўдні Польшчы, у горадзе Ясла Падкарпацкага ваяводства. Спевамі займаецца з васьмі год. У сваёй краіне яна ўжо досыць вядомая: у 2017 перамагла ў першым сезоне польскай версіі конкурсу The Voice Kids. Мае 270 тысяч падпісчыкаў у Інстаграме.

Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Даніэль Ястрэмскі з песняй Time заняў 11 месца.

У конкурсе ўзялі ўдзел юныя артысты з 20 краін.