Лукашэнка ўзнагародзіў супрацоўнікаў БелТА ордэнамі і медалямі

27.11.2018 / 23:47

Пяць супрацоўнікаў БелТА атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды. Адпаведны ўказ №462 падпісаў Лукашэнка.

Вядучы рэдактар ​​галоўнага выпуску БелТА Аліна Шрубок атрымала ордэн Пашаны. Рэдактар ​​аддзела перакладаў (на англійскую мову) цэнтра знешніх камунікацый БелТА Наталля Кавалеўская і намеснік генеральнага дырэктара — начальнік цэнтра знешніх камунікацый агенцтва Марта Чвей атрымалі медалі «За працоўныя заслугі». Галоўны рэдактар ​​выдавецтва БелТА Галіна Галаватая і вядучы фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі агенцтва Леанід Шчаглоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.