Цукеркі «Алёнка» ад «Камунаркі» цяпер прадаюцца ў абгортцы на кітайскай мове ФОТАФАКТ

Мастачка Ніка Сандрас размясціла ў сваім фэйсбуку фота абгорткі на кітайскай мове.

30.11.2018 / 16:47

У аддзеле экспарту «Камунаркі» гэтаму не здзівіліся: «Калі такія цукеркі і ёсць у продажы, то ў вельмі абмежаванай колькасці і толькі ў фірмовых магазінах дзе-небудзь у цэнтры Мінска. Ёсць абгорткі і на англійскай мове, і на кітайскай».