Лукашэнка абмеркаваў з Гуцэрыевым рэалізацыю ў Беларусі праекта «Слаўкалія»

04.12.2018 / 14:32

Аляксандр Лукашэнка 4 снежня правёў рабочую сустрэчу з расійскім бізнесменам, старшынёй рады дырэктараў ЗТАА «Слаўкалій» Міхаілам Гуцэрыевым, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як ідуць работы з рэалізацыяй праекта «Слаўкалія» па будаўніцтве ў Беларусі новага горна-абагачальнага камбіната. Пры гэтым кіраўнік краіны падкрэсліў важнасць шырокага прыцягнення беларускіх спецыялістаў да стварэння прадпрыемства і падрыхтоўкі перспектыўных кадраў, нягледзячы на ўдзел замежных падрадчыкаў.

«Яны прывезлі тэхналогіі - гэта добра. Гэта ўсё застаецца тут у Беларусі. Гэта значыць, мне трэба ўзяць ад цябе добрых спецыялістаў, каб яны засталіся ў Беларусі і тэхналогіі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.