Паліва на АЗС з 9 снежня даражэе яшчэ на 1 капейку

08.12.2018 / 18:48

З 9 снежня цэны паліва на АЗС павышаюцца на 1 капейку, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,43 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,53 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,74 рубля, дызпаліва — 1,53 рубля.

Пры гэтым на працягу года для айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў захоўваецца апераджальны рост коштаў на нафту ў параўнанні з цэнамі на нафтапрадукты, адзначылі ў «Белнафтахіме».